Частка работнікаў "Сейсматэхнікі" (Гомель) пераходзіць на аднадзённы графік

Частка работнікаў "Сейсматэхнікі" (Гомель) пераходзіць на аднадзённы графік

Кіраўніцтва гомельскага прадпрыемства ААТ "Сейсматэхніка" прапанавала частцы сваіх работнікаў падпісаць дадатковыя пагадненні аб працы няпоўны тыдзень. Дакладней, іх пераводзяць на аднадзённы графік працы.

Некаторыя работнікі прадпрыемства ўжо атрымалі адпаведныя паведамленні ад кіраўніцтва. У ім гаворыцца: "Папярэджваем, што ў сувязі са складаным эканамічным станам таварыства, якія выяўляюцца ў яго неплацежаздольнасці, зніжэнні попыту на аб'ёмы работ, паслугі прамысловага характару і зніжэнні выручкі ад рэалізацыі на аднаго працоўнага вам будзе з 4 красавіка ўстаноўлены няпоўны працоўны тыдзень, а менавіта адзін працоўны дзень — серада".

Калі работнікі будуць адмаўляцца ад такіх умоваў працы, то працоўныя дамовы з імі будуць скасаваныя.

У каментары БелаПАН на "Сейсматэхніцы" паведамілі, што некаторыя работнікі будуць працаваць не адзін дзень у тыдзень, а два ці тры. Цяпер на прадпрыемстве працуюць каля 500 чалавек.

Намеснік дырэктара Антон Кавалёў кажа, што такая мера вымушаная і часовая. Як толькі з'явіцца загружанасць, рабочых перавядуць на пяцідзённы працоўны тыдзень.

Раней з'яўляліся звесткі пра скарачэнне працоўнага тыдня на мностве іншых гомельскіх прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі