Часопіс Hello! двойчы загадзя заявіў пра нараджэнне дзіцяці прынца Уільяма

Вокладка свежага нумара выдання з загалоўкам "Краіна святкуе разам з Уільямам і Кейт" была апублікаваная на старонцы выдання ў Facebook. Пры гэтым сам нумар датаваны 29 ліпеня, адзначае lenta.ru.



На фатаграфіі герцагіня Кембрыджская выглядае так, быццам яна ўжо нарадзіла. Аднак насамрэч здымак быў зроблены яшчэ да цяжарнасці. Побач з фатаграфіяй размяшчаецца фраза: "Уздымем келіх за гэтую выдатную навіну!"



Папярэдні нумар Hello! (за 22 ліпеня) выйшаў з падобнай вокладкай. Пры гэтым анонс яго быў апублікаваны 15 ліпеня. Пад вынасам "Каралеўскае дзіця!" на ёй намаляваны герцаг і герцагіня Кембрыджская з букетам кветак. Акрамя таго, нумар анансуе матэрыял пра ўсе акалічнасці нараджэння дзіцяці і фотагалерэю "Цудоўны сямейны фотаальбом".



Каралеўская сям'я не паведамляла прэсе папярэднюю дату нараджэння дзіцяці, каб аберагчы Кейт Мідлтан ад увагі журналістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі