Чарговая няўдача Сасновіч, на гэты раз на турніры ў Юрмале

Чарговая няўдача Сасновіч, на гэты раз на турніры ў Юрмале

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч працягвае няўдала выступаць на тэнісных турнірах. 23 ліпеня 42-я ракетка свету ў 1/16 турніру ў Юрмале нечакана саступіла менш рэйтынгавай Ніне Стаянавіч з Сербіі (209) — 6:4, 3:6, 4:6. Адзначым, што Сасновіч у трэцім сэце выйгравала 4:1, але ў выніку саступіла.

З'явілася інфармацыя, што пасля Уімблдонскага турніру Аляксандра Сасновіч развіталася са сваім трэнерам Уладзімірам Плаценікам. Славацкі спецыяліст пацвердзіў гэта ў каментары "Трыбуне". Іх супрацоўніцтва працягвалася тры месяцы. За гэты час амаль на ўсіх буйных турнірах Сасновіч прайгравала ўжо ў стартавых паядынках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі