Чарговае здарэнне ў мінскім метро, на гэты раз "геройскі" ўчынак

Як паведамляла Еўрарадыё, на станцыі "Партызанская" з платформы на пуці зваліўся мужчына-інвалід. Яго своечасова паднялі пасажыры і работнікі метро, ён не пацярпеў.



БЕЛТА інфармуе, што другі інцыдэнт адбыўся ў 17.45 на станцыі метро "Парк Чалюскінцаў". Жанчына, выходзячы з вагона, згубіла свой туфлік — ён зваліўся на пуці паміж вагонам і платформай. Пацярпелая адразу ж звярнулася да дзяжурнага па станцыі. Аднак пакуль той прыйшоў са спецыяльным прыстасаваннем, 22-гадовы малады чалавек праявіў "геройства" і да прыбыцця наступнага цягніка самастойна скокнуў на пуці ды дастаў туфлік.



Аднак хлопца затрымалі і адвялі ў пакой міліцыі, дзе патлумачылі, што такія паводзіны ў метро недапушчальныя, бо ён паставіў пад пагрозу сваё жыццё.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі