Чарговае здарэнне ў мінскім метро

Як паведамляе партал tut.by, прычынай збою сталі тэхнічныя праблемы, як мяркуецца, у тупіку станцыі "Уручча". Калі рух быў адноўлены, цягнікі спачатку курсіравалі з затрымкамі. З-за гэтага на некаторых станцыях на платформах сабралося шмат людзей, якія вярталіся з працы.



МНС і ахова метрапалітэна заявілі, што не маюць інфармацыі пра нейкія здарэнні ў мінскім метро, інфармуе "Интерфакс-Запад".
 

Як паведаміў БелаПАН начальнік метрапалітэна Расціслаў Юрэня, на станцыі "Уручча" не перевялася стрэлка на пуці, які вядзе ў тупік. На ліквідацыю непаладкі спатрэбілася не больш за пяць хвілін, сказаў ён.



Юрэня абверг меркаванні, якія з'віліся ў сацсетках, што на рэйкі зваліўся чалавек, а таксама інфармацыю, што цягнікі не спыняліся на станцыі другой лініі "Купалаўская".

Пасажырам у мінскім метро забароняць хадзіць па эскалатарах (відэа)
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі