Чаргінец: закон аб ільготах складаны для ўспрымання

Старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мікалай Чаргінец заявіў, што лічыць закон аб скарачэнні ільготаў складаным для ўспрымання.

Спадар Чаргінец лічыць, што аказваць дапамогу варта не "па гарбатнай лыжцы. “Таму, каму сапраўды трэба аказаць істотную дапамогу, – даць добрую вялікую лыжку", – цытуе палітыка інтэрнэт-выданне “Телеграф”. Спадар Чаргінец упэўнены, што сродкі, вызваленыя пасля скасавання ільготаў, пойдуць на адрасную дапамогу.


Нагадаем, што ўчора Савет Рэспублікі аднагалосна ўхваліў праект закона аб адмене ільготаў. Палажэнні законапраекта ўступяць у сілу праз шэсць месяцаў пасля таго, як дакумент падпіша прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі