Вы тут

Чаму ў Беларусі забаранілі краўдфандынг на выбарах?

Яўген Казлоўскі

Каб удзельнічаць у парламенцкіх выбарах у Беларусі, магістрант Яўген Казлоўскі стварыў краўд-кампанію на сайце MolaMola. Але не паспелі туды прыйсці першыя рублі, як старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына забараніла краўдфандынг на выбарах. Маўляў, не будзе ў Беларусі так, як ва ўкраінскім серыяле “Слуга народа”, дзе грошы для таго, каб настаўнік гісторыі Уладзімір Галабародзька пайшоў на выбары, збіралі ўсім мірам.

У сістэме каардынат, дзе жыве старшыня Цэнтрвыбаркама, ананімныя ахвяраванні ўвогуле немагчымыя. А збіраць грошы ў свой выбарчы фонд кандыдат мае права толькі на спецыяльны рахунак у “Беларусбанку”. І ўвогуле, толькі пасля рэгістрацыі кандыдатам.

Адкуль столькі забарон? Ці ёсць увогуле законныя падставы забараніць краўдфандынг на выбарах? Чаму так важна, адкуль ідуць грошы ў выбарчы фонд кандыдатаў? А з чаго аплачваць збор подпісаў, калі збор сродкаў можна пачаць толькі пасля рэгістрацыі? Гэтыя і іншыя пытанні мы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з Яўгенам Казлоўскім, які не губляе надзеі прайсці ў Палату прадстаўнікоў па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 у Мінску!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".