Ярмошына: збіраць грошы на выбары праз краўдфандынг нельга

Ярмошына: збіраць грошы на выбары праз краўдфандынг нельга

Папулярны ўкраінскі кінасерыял "Слуга народа" паўплываў на беларускія выбары. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла на прэс-канферэнцыі 14 жніўня.
 
Па яе словах, у ЦВК прыйшла заява ад грамадзяніна, які хоча раскруціцца праз інтэрнэт. Ён хоча сабраць грошы праз краўдфандынг, вылучыцца на іх, а на рэшту грошай будзе весці агітацыю. 

"Бачу тут уплыў фільма "Слуга народа", дзе такім чынам сабралі грошы на выбарчы заклад кандыдату ў прэзідэнты", — падсумавала Ярмошына. 

Чыноўніца падкрэсліла, што ў Беларусі такая працэдура не прадугледжаная. Фінансавага закладу пры рэгістрацыі ў Беларусі не прадугледжана. А грошы на выбарчую можна збіраць толькі пасля рэгістрацыі кандыдатам. Прычым краўдфандынгам збіраць грошы на кампанію нельга, бо ахвяраваць грошы маюць права толькі грамадзяне Беларусі. Усе грошы павінныя кантралявацца банкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі