Чаму палітвязняў-мужчын нашмат больш, чым жанчын? Gender Gap на Еўрарадыё

Ірына Сідорская / Сяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч
Сяргей Ціханоўскі тры гады сядзіць за кратамі. Па яго справе асудзілі яшчэ пяцярых, усе яны — мужчыны.
Учора Святлана Ціханоўская запісала кранальны зварот з нагоды, што яе муж Сяргей ужо тры гады знаходзіцца за кратамі. Гэта ізноў узняло старую дыскусію: чаму палітвязняў-мужчын больш, чым жанчын, дзе тут роўнасць? У сённяшнім Gender Gap паразмаўляем пра гэта з доктаркай навук Ірынай Сідорскай.
Таксама абмяркуем, чым прадстаўленасць тэмы ў медыях адрозніваецца ад прапаганды і чаму за жаданне, каб журналісты звярталі ўвагу на твае праблемы, нельга караць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.