Вы тут

Чаму беларускія школы не здолелі наладзіць анлайн-навучанне?

Сяргей Альшэўскі і Ганна Севярынец / калаж Еўрарадыё

Не адзін год з бюджэту выдаткоўваліся немалыя грошы на адмысловыя нацыянальныя праграмы, мэтай якіх было стварэнне годнай сістэмы электроннага і дыстанцыйнага навучання. Не адзін раз мы чулі справаздачы чыноўнікаў пра тое, як паспяхова гэтыя грошы засвойваюцца, а мэты тых праграм рэалізуюцца. Вось толькі калі з-за каранавіруса ў дыстанцыйным навучанні сапраўды ўзнікла патрэба, нечакана высветлілася, што... нічога для гэтага не гатова!

Хто вінаваты ў тым, што школы і ВНУ аказаліся не падрыхтаваныя да навучання школьнікаў і студэнтаў дыстанцыйна? Ці прапаноўвалі спецыялісты з Мінадукацыі настаўнікам варыянты і магчымасці для такога навучання? Якое выйсце з сітуацыі сёння?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць настаўніца Ганна Севярынец і былы супрацоўнік Міністэрства адукацыі кіраўнік праекта “Народны падручнік” Сяргей Альшэўскі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.