Чалы: уплыў і інструменты, якімі валодае Расія, — крайне перабольшаныя

Лукашэнка і Пуцін у час апошняй сустрэчы ў Маскве / Reuters
Лукашэнка і Пуцін у час апошняй сустрэчы ў Маскве / Reuters

— Мне здаецца, што мы ўвесь час азіраемся на нейкага створанага віртуальнага апанента, з якім мы змагаемся, — адказаў Рыгору Астапеню на стрыме "Марафону ідэй" незалежны аналітык Сяргей Чалы.

— Рыторыка, якая выкарыстоўвалася для выбараў 2015 года: "Калі вы тут пачняце нешта, то будзе як у Крыме. То-бок будуць танкі, расійскія базы. Груба кажучы, Пуцін не дасць вам развівацца інакш, як пад яго крылом, і толькі так, як выгадна Расіі".

Мне здаецца, мы зноў самі сабе прыдумляем саламянае пудзіла, — мяркуе эксперт. — Для таго каб апраўдваць свае ўласныя страхі. Мне здаецца, што калі і ў той час, як такога роду рэформы і змены пачнуцца, Крэмль і Масква будуць пастаўленыя ў становішча, калі ім давядзецца прыняць гэты новы статус кво. І трэба будзе неяк наладжваць адносіны з новым кіраўніцтвам.

Па словах Чалага, спробы Расіі ўплываць на Беларусь будуць, як і спробы іншых бакоў.

— І ўрэшце, мы ж не можам не жыць побач з Расіяй. У мяне наогул была такая думка, што гэта нейкая наша сусветна-гістарычная місія. Адзіная краіна, якая ўмее ўлагодзіць дзікага мядзведзя, каб ён там далей спаў у сваім берлагу.

А з іншага боку, я сам гэта ведаю на прыкладзе вялікай колькасці палітычных кампаній, што ўплыў і інструменты, якімі валодае Расія, — крайне-крайне перабольшаныя.

Мы ж усе памятаем "аранжавую" рэвалюцыю ва Украіне, калі Пуцін двойчы ці тройчы павіншаваў Януковіча з абраннем. Як усе яго кандыдаты прайгравалі выбары ў Малдове, як яны прайгравалі нават у акупаваных тэрыторыях Абхазіі і Асеціі, амаль усюды.

Я думаю, што мы павінны менш думаць пра тое, што падумае пра гэта Расія. Гэта раз. А другое, гэта не мая думка, але яна вельмі важная, яе агучваў Максім Баграцоў: на жаль, цяпер нашы адносіны з Расіяй абсалютна скажоныя.

Лукашэнка сферу адносін з Расіяй, не важна, палітычных або эканамічных, уяўляе ў выглядзе "схематозаў". У духу "вось ёсць такая схема, зараз мы тут цукар там з кубінскага трыснягу пад выглядам нашага, зараз мы з дапамогай фонду Ісінбаева будзем гнаць туды алкаголь". Або "вось у нас растваральнікі".

Гэта значыць, пастаянна выстройваюцца нейкія схемы, замест таго каб выбудаваць нармальныя, празрыстыя, чалавечыя адносіны. Якія і для самой Расіі будуць больш выгадныя, чым вось гэты жах, які цяпер дзеецца.

І цяпер яны нарэшце пачынаюць гэта разумець, ліквідуючы ўсе гэтыя схематозы. Гэта будзе выгадна і для самой Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі