Чалы пра пратэст: "Смяротная рана нанесеная, майце крыху больш цярпення"

Пратэст зліваецца ці не? / Еўрарадыё
Пратэст зліваецца ці не? / Еўрарадыё

Існуе меркаванне, што стан прыгнечанасці, з якім беларусы сутыкнуліся ў 2021 годзе, выкліканы расчараванасцю ад пераходу пратэстаў у пасіўную фазу. Аналітык Сяргей Чалы лічыць па-іншаму: фрустрацыя ў соцыуме наступіла таму, што вынік ад дзеянняў згуртаванай грамадзянскай супольнасці перасягнуў усе чаканні. Акрыленыя поспехам беларусы не да канца ўсведамляюць важнасць і маштаб таго, што адбылося, бо яшчэ некалькі гадоў таму такое абуджэнне соцыума цяжка было нават уявіць.

— Давайце на хвілінку проста спынімся і скажам, што зроблена было значна больш, чым хто б там ні было мог меркаваць. А цяпер пачынаецца постфактум — "а можна было так, а можна было гэтак". Не можна было, — дзеліцца назіраннямі аналітык у гутарцы са Сцяпанам Пуцілам. — Дасягнулі максімуму ў гэтай сітуацыі. Колькі людзей расказвалі, што няма наогул ніякіх спосабаў нешта зрабіць з гэтай сістэмай улады?

Мая гіпотэза заключаецца ў тым, што смяротная рана нанесеная. Ад гэтага яна [сістэма. — Еўрарадыё] вар'юецца. Ад гэтага ўсе неадэкватныя хады ў духу "я ўсіх пасаджу". Маўляў, "прыйдзіце да мяне, пакланіцеся і скажыце, што я на самай справе пераможца, і будзем называць гэта дыялогам".

Чалый о протесте: “Смертельная рана нанесена, имейте чуть больше терпения”

— Майце крыху больш цярпення, — заклікае аналітык. — Я разумею, як выглядаюць расказы з боку чалавека, які знаходзіцца не ў краіне [Сяргей Чалы мае на ўвазе сябе. — Еўрарадыё], для людзей, якія цяпер там знаходзяцца. Я кажу пра тое, што цяпер самае галоўнае, што можа рабіць чалавек, — заставацца прыстойным у гэтай сітуацыі, не саўдзельнічаць у паскудствах. І я бачу, што людзі цалкам паспяхова гэта робяць.

Я баяўся, што вялікая колькасць людзей можа быць "набытая" правам на ганьбу. Прыклад — калі спрабавалі ствараць дружыны, каб ездзіць зразаць стужачкі і біць [нязгодных. — Еўрарадыё]. А ў выніку высветлілася, што гэта робяць усё роўна толькі твае [ябацькі. — Еўрарадыё], а людзі не падтрымалі. І гэта на самай справе вельмі крута.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі