Цхалтуба, Лянкяран, Друскенікі: як жывуць папулярныя савецкія санаторыі

Цхалтуба, Грузія. Ліпень 2019 г. / Давід Піпія / JAMnews
Цхалтуба, Грузія. Ліпень 2019 г. / Давід Піпія / JAMnews

У 30-я гады мінулага стагоддзя па ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза былі пабудаваны тысячы санаторыяў. Як правіла, гэтыя савецкія здраўніцы мелі пампезны выгляд і карысталіся вялікай папулярнасцю не толькі сярод мясцовага насельніцтва, але і ў прадстаўнікоў улады. Санаторыі, размешчаныя на марскіх узбярэжжах або паблізу карысных тэрмальных крыніц, прымалі дзясяткі тысяч чалавек за сезон. Журналісты з краін Усходняй Еўропы вырашылі даведацца, што сталася з санаторыямі, якія былі "сімваламі эпохі".

 

Грузія: рэанімацыя пасля вайны

Курортны горад Цхалтуба на захадзе Грузіі багаты азотнымі мінеральнымі крыніцамі. Першых наведвальнікаў тутэйшыя курорты прынялі яшчэ ў XVIII стагоддзі, але сапраўдную папулярнасць горад здабыў пасля 50-х гадоў XX стагоддзя.

У 1993 годзе Цхалтуба апанавалі людзі, якія ўцяклі ад вайны ў Абхазіі (зона грузіна-абхазскага канфлікту размешчана літаральна за некалькі гадзін язды адсюль). Бежанцаў рассялялі на скорую руку — у будынкі, якія належалі дзяржаве. Самым зручным часовым жыллём былі гасцініцы і санаторыі. Тады здавалася, што гэта толькі часовае жыллё, але многія вымушаныя перасяленцы дагэтуль туляцца ў санаторскіх пакоях. Горад як быццам патануў у вязкай галечы, і ўлады пакуль не могуць знайсці з яе выйсця, хоць і стараюцца.

Пра тое, як у Грузіі спрабуюць удыхнуць другое жыццё ў некалі знакаміты курорт, чытайце ў матэрыяле JAMnews: "Грузинский город Цхалтубо — заброшенный рай"

 

Азербайджан: жывая вада на любы кашалёк

Адбудаваны ў 50-я гады курорт Лянкяран спрабаваў супраціўляцца лёсу, але ўсё-ткі цалкам прыйшоў у заняпад у 2010 годзе. Праз 8 гадоў на яго месцы ўзвялі новы сучасны комплекс. Ён раскошны, дарагі і — не папулярны. У дзень, калі гэты санаторый наведала здымачная група Мейдан-ТВ, у гулкіх калідорах будынка ёй удалося сустрэць толькі аднаго пастаяльца. Гэта нядзіўна — адна ноч у санаторыі абыходзіцца у больш як 100 долараў, прычым сума не ўключае кошт тэрмальнай ванны.

Але мясцовыя прадпрымальнікі вырашылі, што "жывая вада" павінна быць даступнай для ўсіх, і адкрылі бюджэтную версію спа-курорта. Абслугоўванне тут у дзясяткі разоў таннейшае, чым у раскошным комплексе непадалёк.

Пра тое, за што мясцовыя жыхары любяць азербайджанскія тэрмальныя крыніцы, чытайце ў матэрыяле Мейдан-ТВ: “Дорогие и дешевые термальные воды в Лянкяране”.

 

Малдова: не для ўсіх даступны адпачынак

У Малдове ахвотных падлячыцца ў санаторыях шмат, але далёка не ўсе могуць сабе гэта дазволіць. Санаторыі тут, як і ў савецкія гады, існуюць дзякуючы дзяржаўнаму фінансаванню. І гэтак жа, як раней, тут дзейнічае сістэма бясплатных пуцёвак. Гэта значыць, дзяржава спрабуе забяспечыць сваім грамадзянам даступны адпачынак, але ўдаецца гэта не заўсёды — некаторым людзям даводзіцца гадамі чакаць сваёй чаргі на лячэбныя працэдуры. Па назіраннях журналістаў газеты ZdG, платныя пуцёўкі часцей за ўсё купляюць замежнікі і малдаване, якія даўно пераехалі за мяжу.  

Пра тое, што былыя савецкія санаторыі прапануюць адпачывальнікам у Малдове, чытайце ў матэрыяле Ziarul de Gardă: “Высокий спрос, непосильные цены”

 

Латвія, Літва і Эстонія: настальгія як залог поспеху

Нават такая непрадукцыйная эмоцыя, як настальгія па савецкім мінулым, можа аказацца эканамічна выгаднай — гэта даказвае санаторый "Беларусь" у Літве. Многія госці "Беларусі" прыязджаюць сюды па старой памяці, прычым не толькі самі былыя савецкія працоўныя, але і іх дзеці і ўнукі.

Санаторый "Беларусь" — па-сапраўднаму паспяховае прадпрыемства. Нават па еўрапейскіх мерках яго можна назваць буйным падаткаплацельшчыкам. "Беларусь" належыць беларускай дзяржаве. Гэта не адзіны санаторый ва ўласнасці ў трэціх краін. Напрыклад, "Бурштынавы бераг," размешчаны ў латвійскім горадзе Юрмала, належыць Расіі, прычым судовая справа за яго паміж дзвюма краінамі цягнулася да 2013 года. 

Пра тое, як змаглі адрадзіцца былыя савецкія санаторыі ў Літве, Латвіі і Эстоніі, чытайце ў матэрыяле “Новой газеты-Балтия”: “Отдых по-советски”.

Над матэрыялам у рамках Медиасети працавалі: Дзмітрый Аваліяні, Кацярына Аляксандр, Вольга Булат, Манана Вардыяшвілі, Марыя Епіфанава, Ігар Іанэску, Алег Кофман, Яна Ляшковіч, Дзіяна Петрыяшвілі, Давід Піпія, Андрэс Путынг, Сеўда Самедава, Марыя Спірыдонава, Карына Шарамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі