Чалавека ў касцюме ліса выпусцілі, але далі позву ў міліцыю на нядзелю

Чалавека ў касцюме ліса выпусцілі, але далі позву ў міліцыю на нядзелю

Брэстаўчаніна Канстанціна Астапука, затрыманага ў касцюме ліса, выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ) без суда, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Мужчыну ўручылі позву ў міліцыю на нядзелю, 18 лістапада. 

Акурат па нядзелях у Брэсце праходзяць акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Удзельнікі акцыі збіраюцца на цэнтральнай плошчы горада, каб "пакарміць галубоў". 11 лістапада на такую акцыю Астапук прыйшоў у касцюме ліса і з паветранымі балонікамі, якія раздаваў дзецям. Калі мужчына сыходзіў з плошчы, яго затрымалі амапаўцы. Ноч Астапук правёў у ІЧУ. 

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведамляе, што 11 лістапада міліцыянты ўручылі позвы ў раённы аддзел міліцыі яшчэ некалькім удзельнікам "кармлення галубоў".

Канстанцін Астапук пасля вызвалення

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі