Вы тут

Чакаюць "гарачай вясны": унутраныя войскі купляюць відэарэгістратары на Br1,5млн

Байцы ўнутраных войскаў актыўна ўцягнутыя ў разгоны мірных акцый пратэсту / Еўрарадыё​

Унутраныя войскі МУС абвясцілі тэндар на 1,5 мільёна рублёў. За гэтыя грошы яны хочуць купіць відэарэгістратары і камплектуючыя да іх.

Гаворка ідзе пра 1364 рэгістратары, непасрэдна на іх вылучыць гатовыя амаль 800 тысяч беларускіх рублёў.

Таксама закупляюць войскі 97 камплектаў тэрміналаў зарадкі і архівавання дадзеных.

Байцы ўнутраных войскаў актыўна ўцягнутыя ў разгоны мірных акцый пратэсту, якія працягваюцца ў Беларусі ўжо больш за паўгода. З улікам заяў сілавікоў пра падрыхтоўку да "гарачай вясны" можна меркаваць, што рэгістратары закупляюцца менавіта для працы на масавых пратэсных акцыях.

Аднак тым, хто разлічвае, што з дапамогай відэа з рэгістратараў ён зможа даказаць у судзе сваю невінаватасць або тое, што звесткі ў пратаколе не адпавядаюць рэчаіснасці, цешыць сябе не варта. Ужо ёсць прэцэдэнты, калі сілавікі, якія праводзілі затрыманне, падчас судовых пасяджэнняў распавядалі, што відэарэгістратар чамусьці не працаваў ці не зафіксаваў менавіта момант затрымання, што дадзеныя згубленыя. А суды адхіляюць хадайніцтва абароны аб праглядзе дадзеных з відэарэгістратара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.