Вы тут

Чацвёра затрыманых у аўторак супрацоўнікаў TUT.by выйшлі з ДФР

ДФР КДК Беларусі / Belsat.eu

Чацвёра затрыманых у аўторак супрацоўнікаў TUT.by выйшлі з ДФР. Гэта — Максім Пушкін, Анастасія Пруднікава, Аля і Дзяніс Буркоўскія, паведамляе @tutby_official.

Буркоўскія распавялі, што ў іх дома сёння прайшоў ператрус. Яны далі падпіску аб неразгалошванні. Кажуць, што абыходзіліся з імі карэктна.

Пруднікава распавяла, што падчас ператрусу забралі ўсю тэхніку — ноўтбук і тэлефоны яе і мужа. Яна таксама дала падпіску аб неразгалошванні.

Раней за краты трапілі 15 супрацоўнікаў TUT.by. Усе яны прызнаныя палітвязнямі. У ДФР заявілі, што на службовых асобаў ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" распачалі крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.