Вы тут

Цапкала лічыць пабудову Беларускай АЭС памылкай

Валерый Цапкала / Еўрарадыё

Пабудова Беларускай АЭС была памылкай, заявіў Валерый Цапкала падчас свайго выступу ў Магілёве. На думку патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, энергаёмістыя прадпрыемствы ўвогуле лепш было б вынесці за межы Беларусі. 

"Адзін цэх прэсоўкі Мінскага трактарнага завода спажывае столькі ж электраэнергіі, колькі ўсе кампаніі Парку высокіх тэхналогій. Але яны даюць цяпер ужо амаль 1,4 мільёрда долараў экспарту. Чыстага экспарту, з паветра. Калі вы седзіце працуеце на камп'ютары, вы не забруджваеце навакольнае асяроддзе і не спажываеце шмат электраэнергіі. Хіба што дата-цэнтры", — патлумачыў сваю думку Цапкала, які раней узначальваў якраз ПВТ.

Па яго словах, энергаёмістыя прадпрыемствы з Беларусі трэба выносіць туды, дзе энергія больш танная. Напрыклад, трактарны завод, мяркуе Цапкала, было б лепш вынесці ў Расію, а ў Беларусі займацца толькі зборкай тэхнікі. Ён лічыць, што лепш купляць дэталі і механізмы там, дзе яны лепшыя і таннейшыя, а не займацца імпартазамяшчэннем. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.