“Цэнтры прыняцця рашэнняў”: хто вырашае за Лукашэнку — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Чым далей ад паходу “вагнераўцаў” на Маскву, тым хутчэй прыходзяць у прытомнасць у Крамлі і пераасэнсоўваюць ролю Лукашэнкі ў сканчэнні “прыгожынскага недамяцяжу”. Цяпер прапаганда даводзіць, што гэта на тэлефанаванні Лукашэнкі не хацеў адказваць Прыгожын і яго да гэтага давялося прымушаць, дый не ПВК на Маскву насамрэч ішла, а нешта іншае… Што праўда, свае скандалы і непаразуменні пастаянна нараджаюцца і ў дэмакратычным асяродку. 

Ці сапраўды роля Лукашэнкі ў “замірэнні Прыгожына” была такой, як ён зараз апісвае ці як цяпер апісваюць расійскія прапагандысты? Чаму ізноўку выскачыла тэма неабходнасці пачатку перамоў з рэжымам пра вызваленне палітвязняў і ці ёсць у гэтых размовах сэнс? Ці маральна браць грошы на дабрачынныя праекты ад “гаманцоў рэжыма” і пры чым тут BYSOL? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі