Цэнтральная частка Жодзіна з-за аварыі на падстанцыі БЕЛАЗа была без электрычнасці. Як паведамляюць "Жодзінскія навіны", яна здарылася ў сераду каля 13-й гадзіны. Аднаўленчымі працамі займаліся спецыялісты Барысаўскіх электрычных сетак.
Праз дзве гадзіны пра аднаўленне электразабеспячэння "прамысловых і бытавых спажыўцоў г. Жодзіна" паведаміла "Мінскэнерга".