Цэнтр стандартызацыі ў Пінску загарэўся пасля даследаванняў камбікорму

Цэнтр стандартызацыі ў Пінску загарэўся пасля даследаванняў камбікорму

27 чэрвеня каля 11-й гадзіны пінскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у будынку Цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, перадае прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што гарыць кабінет на другім паверсе будынка. Работнікі ўстановы пакінулі будынак самастойна да прыбыцця супрацоўнікаў МНС.

Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны. Агонь пашкодзіў офісную мэблю, ад яго закураныя сцены і столь у кабінеце. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку даследавання узораў камбікорму на стронцый загарэліся пыл і адклады ў паветраводзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі