Цэмент з крамаў знікае на будоўлі АЭС

На Чырвонапалянскай пляцоўцы ў Магілёўскай вобласці ўжо вядуцца не толькі геолага-пашуковыя працы перад будучым будаўніцтвам АЭС, але і ўзводзіцца і сама атамная станцыя. Пра гэта гаворыцца ў Магілёве. Спецыялісты, якія маюць дачыненне да будаўніцтва, лічаць, што менавіта гэтым тлумачыцца знікненне цэменту па ўсёй краіне.

Будоўлі нададзены рэжым павышанай сакрэтнасці.

У інтэрв’ю “Белорусскому партизану” член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Іван Нікітчанка адзначыў, што “не выключае магчымасць будоўлі, але ўстаноўленыя тэрміны будоўлі – у 4-5 год, - не адпавядаюць рэчаіснасці, бо толькі падрыхтоўка і навучанне персаналу займае 2 гады”.

Нагадаем, што раней высокапастаўленыя чыноўнікі, у прыватнасці, прэм’ер Сяргей Сідорскі, неаднаразова заяўлялі, што ўласная ядзерная станцыі ў краіне з’явіцца праз 4-5 год.

Паводле belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі