Цела загінулай беларускі некалькі гадзін ляжала на пляжы Судака

Учора яна адпачывала на цэнтральным пляжы Судака. Трагедыя здарылася каля 11-й гадзіны раніцы, калі жанчына пайшла купацца. Як адзначаюць "Народныя навіны Віцебска", беларуску выцягнулі на бераг, але выратаваць яе медыкам не ўдалося. Цела, накрытае жоўтым рушніком, праляжала на пляжы некалькі гадзін. Правахоўнікі патлумачылі гэта тым, што неабходна было зрабіць усе фармальнасці, якія прадугледжаныя ў падобных выпадках.
 

Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі