Царкву "Новае жыццё" пакінуць у спакоі не больш як на паўгода

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін. 14 чэрвеня ён атрымаў адпаведны дакумент у судзе.



У пастанове гаворыцца, што заява пра ўзбуджэнне выканаўчай вытворчасці было пададзена ЖРЭА Маскоўскага раёна сталіцы 31 траўня. Аднак 5 чэрвеня гэта ж арганізацыя выступіла з пазовам аб прыпыненні працэсу. Рашэнне суда набыло моц 14 чэрвеня.



Паводле беларускага заканадаўства, вытворчасць можа быць прыпыненая на тэрмін максімум да шасці месяцаў, адзначыў юрыст царквы. Гэта значыць, праз паўгода ЖРЭА прыйдзецца або падаць пазоў на аднаўленне вытворчасці, або спыніць сам працэс. У той жа час нішто не замінае ЖРЭА ў любы момант, нават заўтра, ізноў запатрабаваць пазовам выканаць рашэнне суда.



Нагадаем, што вернікі "Новага жыцця" з 2005 года адстойваюць будынак царквы, які хочуць забраць улады. У 2006-м яны нават ладзілі пост-галадоўку.



Фота — belapan.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі