Царква ў Нямеччыне вырашыла не званіць у “звон Гітлера”

Царква ў Нямеччыне вырашыла не званіць у “звон Гітлера”

Пратэстанцкай царква ў невялікім горадзе Херксхайм на захадзе Нямеччыны прыняла рашэнне больш не выкарыстоўваць звон са свастыкай, бо асцерагаецца ўвагі з боку неанацыстаў.

Царква Святога Якаба мае яшчэ два званы без нацысцкіх надпісаў, іх працягнуць выкарыстоўваць.

“Звон Гітлера” датуецца 1934 годам. На ім выгравіраваная свастыка і надпіс “Усё для айчыны — Адольф Гітлер”. Да нядаўняга часу звон званіў кожную чвэрць гадзіны і спавяшчаў 700 жыхароў населенага пункта аб вяселлях і пахаваннях.

Скандал здарыўся летам гэтага года, калі музыка, які грае ў царкве, запатрабаваў перастаць выкарыстанне гэтага інструменту. У жніўні гарадскі савет Херксхайма адзінагалосна прагаласаваў, каб лёс звона вырашылі эксперты: спецыялісты павінны даць заключэнне, ці можна цалкам збіць надпісы і выяву свастыкі з інструмента, не пашкодзіўшы яго.

Мэр горада Рональд Бекер вымушаны быў сысці ў адстаўку, бо спрабаваў абараніць гэты звон. За гэта на яго абрынуўся шквал крытыкі, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі