Царква "Новае жыццё" рыхтуе зварот да беларускай і сусветнай грамадскасці

Рашэнне прынятае судом на падставе заявы ЖРЭА Маскоўскага раёну сталіцы. Падобная сітуацыя была і ў лістападзе 2012-га, але тады ЖРЭА адклікала свае патрабаванні. Юрыст пратэстанцкай царквы Сяргей Луканін кажа ў каментары Еўрарадыё, што летась было паведамлена: справу перадалі ў архіў. Атрымліваецца, што сёлета яе адтуль зноў выцягнулі.

Луканін: "Канешне, гэта нечакана. Мы не ведаем, чым гэта ўсё выклікана. Наогул у дзеяннях уладаў у дачыненні нашай царквы няма ніякай логікі. Мы гэтую логіку не адсочваем. Адна толькі думка, што нас у чарговы раз спрабуюць праверыць на трываласць, на мужнасць".
 

Стратэгія абароны ўжо адпрацаваная, кажа Луканін. Штодзённа будуць праводзіцца малітоўныя сходы. Сёння збярэцца Савет царквы "Новае жыццё", на якім плануюць прыняць зварот да беларускай і сусветнай грамадскасці.


Дарэчы, пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі.
 

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі