Вы тут

Цапкала звярнуўся да Пуціна: асудзіце дзеянні беларускага рэжыму

Валерый Цапкала / Еўрарадыё

Беларускі палітык Валерый Цапкала, які нядаўна з'ехаў з Беларусі з дзецьмі, напісаў ліст расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. Як піша РБК, у ім ён заклікаў асудзіць "антынародную і антырасійскую палітыку", якую праводзіць беларускі рэжым. Цапкала прапануе Пуціну падтрымаць правядзенне ў нашай краіне свабодных выбараў, а не Аляксандра Лукашэнку. Ён згадаў нядаўняе затрыманне ў Беларусі расійскіх грамадзян і назваў паводзіны беларускіх уладаў "неадэкватнымі".

У згаданым лісце палітык нагадаў пра "агульную культурна-гістарычную спадчыну" беларусаў і расіян, пра цесныя сувязі. "Нашы грамадзяне аднолькава разумеюць ідэі дэмакратыі і свабоды, і хочуць выбіраць сабе ўладу", — гэтая фраза можа Уладзіміра Пуціна і збянтэжыць.

Раней Валерый Цапкала напісаў кіраўнікам 32 краін і папрасіў іх падтрымаць свабодныя і сумленныя выбары ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.