Цана на расійскі газ будзе вызначана ў студзені 2008 года – “Белтрансгаз"

Цана на расійскі газ для Беларусі на будучы год будзе вызначана ў студзені 2008 года. Пра гэта заявіў намеснік генеральнага дырэктара “Белтрансгазу” Вінерый Валчуга.  Паводле яго словаў, Беларусь наўрадці адназначна пагодзіцца на прапанаваную “Газпромам” цану. Прадстаўнік “Белтрансгазу” нагадаў, што, паводле кантракта, яна фармуецца з дапамогай формулы – 67% ад сярэднееўрапейскага кошту ў 2008 годзе.

Аднак Вінерый Валчуга лічыць, што формула недасканалая, бо “не ўсе яе складнікі можна адчуць сёння”. Таму, на яго думку, давядзецца чакаць да пачатку 2008 года.
“Белтрансгаз” спадзяецца на разуменне “Газпрома”.

Дарэчы, урад Беларусі лічыць найбольш аптымальным арыентырам цаны газу на наступны год 130 долараў за тысячу кубаметраў (зараз Беларусь плаціць 100 долараў).

Раней амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў выказаў меркаванне, што расійскі газ у 2008 годзе будзе каштаваць для нашай краіны ад 125 да 150 долараў за тысячу кубаметраў.

Адзначым, што сёння расійская газета “Коммерсантъ” паведаміла, спасылаючыся на крыніцу ў расійскай кампаніі, што “Газпром” пачне з Беларуссю абмеркаванне кошту газу на 2008 год у лістападзе.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі