Цалкам аголены беларус напаў на царкву ў Францыі

Мясцовыя жыхары ўпершыню сталі сведкамі нападу на царкву

Мясцовыя жыхары ўпершыню сталі сведкамі нападу на царкву / ledauphine.com

Цалкам аголены беларус напаў на царкву ў Францыі. 35-гадовага мужчыну спачатку затрымала паліцыя. Пасля яго адправілі ў вар'ятню.

Як піша ledauphine.com, здарэнне адбылося раніцай 30 верасня на паўднёвым усходзе Францыі ў камуне Ле-Пеаж-дэ-Русільён. Мясцовыя жыхары паведамілі праваахоўнікам, што аголены мужчына грукае нагамі ў дзверы мясцовай царквы святога Яна Хрысціцеля, паводзіць сябе неадэкватна.

Высветлілася, што мужчына з'яўляецца замежнікам — грамадзянінам Беларусі. Пасля агляду, праведзенага лекарам, яго прымусова шпіталізавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі