Вы тут

Бюджэт Мінска ў 2022 годзе будзе дэфіцытным

Будынак Мінгарвыканкама / minsknews.by​

Бюджэт Мінска сёлета прадугледжаны з дэфіцытам у 200 мільёнаў рублёў. Пры гэтым расходная частка зацверджаная на ўзроўні 7 мільярдаў 102 мільёнаў 989 тысяч 319 беларускіх рублёў, а даходная — 6 мільярдаў 902 мільёнаў 989 тысяч 319 рублёў.

Рашэнне Мінскага гарсавета аб бюджэце сталіцы на 2022 год апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым партале.

У дадатку да дакумента пазначаныя і крыніцы, за кошт якіх плануецца прафінансаваць бюджэтны дэфіцыт. Гэта, сярод іншага, сродкі з іншых сектараў дзяржаўнага кіравання, бюджэтныя крэдыты і пагашэнне асноўнага доўгу.

Нагадаем, рэспубліканскі бюджэт на гэты год таксама звярстаны з дэфіцытам. Розніца паміж выдаткамі і даходамі можа скласці каля 3 мільярдаў рублёў. Для Беларусі гэта будзе ўжо трэці дэфіцытны год. Хоць, па словах прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, у гэтым "няма нічога катастрафічнага", проста "не ўсе ведаюць прынцыпы працы дзяржаўных фінансаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.