BYPOL паказаў фрагмент відэа з дрона, які атакаваў расійскі самалёт у Мачулішчах

На падлёце да самалёта / Скрыншот з відэа
На падлёце да самалёта / Скрыншот з відэа

BYPOL паказаў фрагмент відэа з дрона, які 26 лютага атакаваў расійскі ваенны самалёт А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам. На відэа бачна, як дрон падлятае да ўзлётна-пасадачнай паласы і рухаецца ў бок самалёта. Пазней паказалі поўнае відэа — гэта была авіяразведка.

Відэа з'явілася пасля таго, як беларуская дзяржаўная прапаганда паспрабавала даказаць, што насамрэч А-50 у Мачулішчах не быў пашкоджаны: спачатку паказалі яго рух па ўзлётна-пасадачнай паласе, а пасля і ўзлёт. Мяркуецца, што насамрэч самалёт паляцеў на рамонт у Расію.

"Беларускія партызаны не толькі якасна выканалі складаную аперацыю, але і знялі гэтае відэа, каб усе ўбачылі, што сабой уяўляе бяздарная лукашэнкаўская сістэма і яе прапаганда", кажа прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў

BYPOL сцвярджае, што 26 лютага ў Мачулішчах быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, які праводзіць радыётэхнічную разведку — адсочвае ўкраінскія радыёлакацыйныя станцыі і зенітныя ракетныя комплексы. Беларускія партызаны накіравалі на яго два дроны з выбухоўкай. BYPOL лічыць, што самалёту былі нанесены два пашкоджанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі