Былы спікер парламента Уладзімір Канаплёў вызвалены з СІЗА КДБ

Як паведамляе "Прессбол", віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, кіраўнік федэрацыі гандбола Беларусі Уладзімір Канаплёў выйшаў на волю. Праверка ў яго адносінах працягвалася трое сутак. Цяпер ён "прыступіў да службовых абавязкаў".


Нагадаем, 27 лістапада “Прессбол” паведаміў, што Уладзімір Канаплёў быў затрыманы КДБ. Таксама затрыманы былы памочнік Лукашэнкі і былы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Генадзь Аляксеенка. Ці быў вызвалены Генадзь Аляксеенка, інфармацыі няма.
 

Уладзіміру Канаплёву 59 гадоў. У 1991-1994 гадах ён быў памочнікам дэпутата парламента Аляксандра Лукашэнкі, а пасля і кіраўніка дзяржавы. У 2004-2007 гадах Канаплёў быў спікерам Палаты прадстаўнікоў Беларусі.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі