Былы следчы Аляксей Зікееў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Былы следчы 33-гадовы Аляксей Зікееў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю. Як піша @viasna96, адбылося гэта яшчэ ў канцы жніўня, але праваабаронцы даведаліся толькі цяпер.

Зікееў летам 2020-га быў членам каманды патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Валерыя Цапкалы. Яго арыштавалі ў пачатку чэрвеня 2021-га. Спачатку былі 15 сутак за "непадпарадкаванне міліцыянеру", а пасля ўзнікла крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

У кастрычніку мінулага года Аляксея Зікеева асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.