Былы легіянер брэсцкага "Дынама" — пра беларусаў: Яны такія расісты

Былы легіянер брэсцкага "Дынама" — пра беларусаў: Яны такія расісты

19-гадовы шведскі футбаліст самалійскага паходжання Махамед Саід Адан у нядаўнім інтэрв'ю распавёў пра расізм у Беларусі. Ён жыў у нашай краіне крыху больш за чатыры месяцы. У пачатку лютага Махамед Саід стаў гульцом брэсцкага "Дынама", выступаў за дубль. Яго ўзялі ў арэнду да 30 чэрвеня 2019-га ў італьянскага "Эмпалі".

У інтэрв'ю шведскаму выданню "Göteborgs-Posten" Махамед Саід Адан прызнаўся, што яму спадабалася беларуская каманда, у яго там з'явіліся некалькі сяброў. Аднак жыццё у нашай краіне не спадабалася. "Калі ты чорны, ты не можаш жыць у Беларусі, — распавядае футбаліст. — Яны такія расісты. Гэта немагчыма".

Цяпер Махамед Саід жыве ў Швецыі і спадзяецца, што будзе гуляць у футбол у адным з мясцовых клубаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі