Былы гулец БАТЭ распавёў, як яго білі ў вайсковай частцы ў Печах

Былы гулец БАТЭ распавёў, як яго білі ў вайсковай частцы ў Печах

Былы футбаліст БАТЭ і “Нёмана” Генадзь Мардас распавёў, як служыў у вайсковай частцы ў Печах. Зрабіў ён гэта пасля таго, як уся Беларусь даведалася пра трагічную смерць салдата Аляксандра Коржыча. Праўда, Мардас трапіў у Печы ў канцы 1980-х, яшчэ пры Савецкім Саюзе. Прызвалі яго з дубля мінскага “Дынама”. У інтэрв’ю “Прессболу” былы футбаліст распавёў, што было цяжка “і фізічна, і псіхалагічна”. Ён наракае на кепскае харчаванне, ад якога ванітавала, на недасыпанне. Згадвае пра дзедаўшчыну.

“Сяржанты здзекаваліся, але з дзедаўшчынай усё было нармальна, — распавядае Генадзь Мардас. — Цяпер чытаю гісторыі, што кагосьці просяць форму пасціраць, боты начысціць, накарміць — у нас такога не было… Часам уначы падымалі. Асноўнае — гэта “фанера для агляду”. Білі не ў твар, а ў грудзі. Мне таксама даставалася. Галоўнае, каб сінякоў не было. Але там ведалі, куды і як біць”.

Мардас прыгадвае, што ў Печы трапіў і футбаліст Аляксандр Лухвіч, але трэнер Эдуард Малафееў яго неўзабаве… абмяняў. Замест Лухвіча ў частку на службу адправілі іншага спартсмена. Цалкам інтэрв’ю гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі