Былы дэпутат Сяргей Скрабец стаў дворнікам

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец уладкаваўся на працу дворнікам. За прыборку смецця на вуліцах Валожынскага раёна палітык атрымлівае 180 тысяч рублёў. На такі крок яго прымусіла пайсці тое, што на іншую працу ніхто не бярэ.
“У майго брата канфіскавалі маёмасць, у мяне, зараз у бацькі. Уладкавацца на працу не магу. Дзяржаўныя прадпрыемствы адразу адмаўляюць, бо баяцца, а прыватныя фірмы таксама не хочуць непрыемнасцяў ад розных інспекцый”.

Па словах палітыка, паводле закона “Аб статусе дэпутата”, яго павінны былі працаўладкаваць пасля заканчэння дэпутацкага тэрміна. Скрабец звяртаўся ў парламент, а таксама да прэм’ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага, аднак яны яму не адказалі.

Тым часам яшчэ адзін вядомы апазіцыянер, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Сяргей Антончык працуе грузчыкам. Яго праблемы такія самыя, як і ў Скрабца: на іншую працу не бяруць з-за кепскай біяграфіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі