Былы беларускі палітвязень Ілля Салей стаў адвакатам у Лондане

Ілля Салей

Ілля Салей / instagram.com/illiasalei/

Былы беларускі палітвязень Ілля Салей стаў адвакатам у Лондане. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram: "Працэс заняў каля года — і гэта толькі час, не лічачы колькасць выдаткаваных нерваў і брытанскіх фунтаў. Падрыхтоўка да іспытаў, паспяховая здача, праверка асобы, шматлікія тлумачэнні, чаму я не магу працаваць дома, і за што на мяне завялі крымінальную справу ў Беларусі. І вось, нарэшце, доўгачаканы паспяховы вынік".

У 2020-м Салей быў юрыстам перадвыбарчага штаба Віктара Бабарыкі. У верасні быў затрыманы, спачатку знаходзіўся ў СІЗА, пасля — пад хатнім арыштам (да красавіка 2021-га, калі меру стрымання змянілі на заклад), лічыўся палітвязнем. Летам 2021 года Ілля Салей змог выехаць з Беларусі, спачатку быў у Польшчы.

Былы беларускі палітвязень Ілля Салей стаў адвакатам у Лондане
Ілля Салей і Марыя Калеснікава вясной 2020-га / @viktarbabarykaofficial

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі