Вы тут

Былы афіцэр "Алмаза" можа назваць прозвішча забойцы Тарайкоўскага

Стрэл у пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага. Кадр з відэа

Былы афіцэр спецпадраздзялення МУС Беларусі "Алмаз" Ігар Макар, які знаходзіцца ў ЕС, не выключае, што яму ўдасца даведацца прозвішча забойцы пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага. 34-гадовы мінчук загінуў 10 жніўня каля станцыі метро "Пушкінская". У МУС тады заявілі, што ён збіраўся кінуць выбуховую прыладу, але яна разарвалася ў руках мужчыны. Аднак відэа з месца падзеяў абверглі афіцыйную версію: Тарайкоўскі быў бяззбройны і ў яго стралялі з блізкай адлегласці. Крымінальнай справы дагэтуль няма, а праверку прыпынілі.

У інтэрв'ю YouTube-каналу "Краіна для жыцця" Макар сказаў наступнае: "Наконт Тарайкоўскага. Я гэтай справай вельмі сур'ёзна займаюся... Я ўжо шмат чаго зрабіў. І я спадзяюся, што я дакажу і пакажу, хто гэта зрабіў. Можа быць нават назаву прозвішча гэтага супрацоўніка".

Мяркуецца, што каля "Пушкінскай" 10 жніўня "працавалі" якраз байцы "Алмаза".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна