Былога дырэктара Слуцкага льнозавода чакае суд (фота)
Следчым камітэтам завершанае расследаванне крымінальнай справы аб службовай халатнасці, распачатай у адносінах былога дырэктара Слуцкага льнозавода. Высветлілася, што кіраўнік несумленна і неахайна адносіўся да выканання сваіх службовых абавязкаў, не арганізаваў на належным узроўні вытворча-гаспадарчую дзейнасць прадпрыемства, рацыянальнае і эканомнае выкарыстанне рэсурсаў.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, дырэктар не забяспечыў ажыццяўленне парадку нарыхтоўкі і захоўвання вытворчага сыравіны — льнотрасты. Гэта датычыць ураджаяў 2012 і 2013 гадоў. У выніку невыканання агратэхнічных нормаў больш за 172 тоны ільнотрасты страціла свае вытворчыя якасці. Больш за 58 тон сыравіны, якая згніла, было пахавана. Сума нанесеных страт ацэненая на больш за 358 млн рублёў.
Адзначаецца, што падчас расследавання было дапытана больш за 100 сведкаў, прыцягваліся эксперты, праводзілася комплексная агратэхнічная экспертыза.
Крымінальную справу ўжо перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Фота: Fotolia, sk.gov.by