Бяздомныя і катлеты: як палітыкі рэагуюць на зварот Ціханоўскай

Меркаванні падзяліліся / Еўрарадыё
Меркаванні падзяліліся / Еўрарадыё

Некаторыя беларускія палітыкі не змаглі праігнараваць галасаванне, якое 18 сакавіка ініцыяваў штаб Святланы Ціханоўскай. А некаторыя змаглі, што само па сабе таксама гаворыць пра многае.

Меркаванні тых, хто выказаўся, прадказальна падзяліліся.

Яраслаў Раманчук

Бездомные и котлеты: как политики реагируют на обращение Тихановской
Яраслаў Раманчук / Еўрарадыё

Эканаміст і экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Яраслаў Раманчук лічыць, што галасаванне на "Голасе" мае шанцы на поспех толькі пры значнай колькасці тых, хто прагаласаваў.

— Калі будзе тры мільёны чалавек "за", тады, несумненна, будзе эфект, — адказвае Еўрарадыё Раманчук. — Эфект у дадзенай сітуацыі можа быць толькі адзін: паказаць абсалютную большасць людзей, якія выступаюць за мірныя перамовы. Калі прагаласуе да мільёна, то таксама будзе эфект, але супрацьлеглы. Тады пачнецца эрозія даверу да Святланы Ціханоўскай і метаду барацьбы, які яна выбрала.

А логіка заявы зразумелая: перамовы патрэбныя, трэба падтрымаць сваіх прыхільнікаў. Вельмі складана дзейнічаць, будучы за межамі краіны, у сітуацыі, калі ўлады дзейнічаюць жорстка. Але мне не хапае, як гаворыцца, "зубоў" у гэтай заяве. Вось гэта вось "давайце жыць дружна" ката Леапольда прадугледжвае зусім іншы настрой улад.

На думку Раманчука, беларусам, каб дамагчыся перамен, трэба назапасіцца цярпеннем. 

— Адной з самых вялікіх небяспек беларускай грамадзянскай супольнасці з'яўляецца няздольнасць "гуляць у доўгую", няздольнасць нават на гадавую актыўнасць. Месяц-два-тры, за якія людзі паактыўнічалі і выдыхліся, гэта, вядома ж, не тая дыстанцыя, якую неабходна мець на ўвазе, калі вы змагаецеся з рэжымам, які больш за 25 гадоў ва ўладзе. Калі будуць такія ж тэмпы галасавання хаця б на працягу тыдня, то гэта выдатна. Але калі многія людзі пачнуць думаць: "Ну ўсё, давайце назад на дачы-агароды"... А калі да 25 сакавіка будзе тры мільёны тых, хто падпісаўся, то гэта перамога. Гэта заяўка на тое, што "нас шмат і мы настроены рашуча".

Андрэй Саннікаў

Так супала, што ў дзень, калі пачалося галасаванне, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў запосціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку фота апетытных катлет на талерцы. Адны каментатары сталі хваліць палітыка за кулінарныя здольнасці, а іншыя счыталі палітычны падтэкст: бо пра кухню і катлеты, да якіх калі-небудзь хацелася б вярнуцца, калісьці казала Святлана Ціханоўская.

Сам Саннікаў фота ніяк не пракаментаваў.

Бездомные и котлеты: как политики реагируют на обращение Тихановской
Фота катлет ад Саннікава / Фэйсбук

Што меў на ўвазе Андрэй Саннікаў: што добра гатуе катлеты, што гатуе катлеты лепш за Ціханоўскую або што лепш бы Ціханоўская гатавала катлеты, чым ладзіла галасаванні, незразумела. Але ёсць і яшчэ адна версія:

"Ці правільна я зразумеў, што, апублікаваўшы фотаздымак катлет, Саннікаў прызнаў, што катлеты ён смажыць лепш, чым займаецца палітыкай? Вельмі годна і самакрытычна з яго боку", — піша аўтар тг-канала "Менская хандра".

Алег Гайдукевіч

Бездомные и котлеты: как политики реагируют на обращение Тихановской
Алег Гайдукевіч / БелаПАН

Старшыня ЛДП Алег Гайдукевіч з уласцівай яму эмацыянальнасцю піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што перамоў з бяздомнымі (у Гайдукевіча было іншае слова) ніхто весці не будзе.

— Каго яны прадстаўляюць? Платформу "Голас"? Гэта поўнае глупства! Ніхто не вядзе перамовы з [бяздомнымі], якія жывуць у гатэлі і маюць у распараджэнні міні-бар і заробак ад Літвы і Польшчы. І ў тэлеграм-канале [арфаграфія захавана. — Еўрарадыё], і на любой платформе "Голас" колькасць галасоў накручваецца за суткі, не ведаюць гэта толькі дзеці, — піша Гайдукевіч. — Перамоў з Захадам аб змене ўлады ў краіне не будзе. З пазіцыі сілы размова з Расіяй і Беларуссю зараз немагчымая. Гэта не 90-я гады.

Ніякіх датэрміновых выбараў у гэтым годзе не будзе. Агіводны з тых, хто сядзіць у гатэлях Польшчы і Літвы, да выбараў больш у краіне ніколі дапушчаны не будзе. Больш за тое, неабходна ў будучыні выключыць удзел у палітычных працэсах любых палітычных сіл, якія падтрымліваюцца звонку. Немагчымы і вулічны сцэнар зараз.

Сяргей Чэрачэнь

Бездомные и котлеты: как политики реагируют на обращение Тихановской
Сяргей Чэрачэнь / Еўрарадыё

Бізнесмен і экс-кандыдат у прэзідэнты Сяргей Чэрачэнь лічыць, што перамовы з падтрымкай міжнародных пляцовак і грамадскасці — ідэя добрая. Але не згодны з падыходам Святланы Ціханоўскай да гэтага пытання.

— Калі ты кажаш, што патрэбныя перамовы, ты павінен выразна ўсведамляць, якім чынам гэтыя перамовы рэалізаваць. Таму калі ты кажаш, што твой апанент — дрэнны чалавек, то гэта сабатаж. Тое, што зрабіла Святлана, — гэта сабатаж перамоўнага працэсу. Але пераклічка актыву, які цяпер яшчэ ёсць у Беларусі, — разважае па просьбе Еўрарадыё Чэрачэнь. — Зараз Еўропа і Злучаныя Штаты, нягледзячы на тое, што яны робяць нейкія афіцыйныя заявы, паволі прыходзяць да думкі: хто ж перамог у Беларусі? Высновы робяць не па тым, за каго прагаласавалі, а па тым, хто застаўся ва ўладзе. 

Мы выдатна разумеем, што бізнес і палітыка ідуць рука аб руку. Ужо некалькі месяцаў мы знаходзімся ў стане барацьбы, і апазіцыйны рух, на жаль, пакуль не мае поспехаў і перамог. Таму міжнародная пляцоўка разглядае варыянты, з кім жа яна будзе далей працаваць у фармаце "з пераможцам". У дадзенай сітуацыі Святлане неабходна было паказаць, што ў яе ў актыве шмат беларусаў, якія яе падтрымліваюць і гатовыя далей змагацца. Для гэтага і была запушчана гэтая акцыя.

Андрэй Дзмітрыеў

Бездомные и котлеты: как политики реагируют на обращение Тихановской
Андрэй Дзмітрыеў / Еўрарадыё

У сваім канале на ютубе лідар "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў станоўча выказаўся пра галасаванне.

— Думаю, наўрад ці сёння хтосьці разлічвае, што 25 сакавіка зноў выйдуць сотні і сотні тысяч чалавек. Таму зразумела, што важна прадэманстраваць масавасць. Гэта такая спроба альтэрнатыўнай дэманстрацыі. Яна адносна бяспечная для тых, хто ўдзельнічае, але пры гэтым вельмі важная, каб падняць баявы дух, каб людзі зноў убачылі, што іх шмат. Улада кожны дзень праз прапаганду, праз нейкія свае інструменты хоча даказаць, што людзі, якія сёння выступаюць за перамены, з'яўляюцца абсалютнай меншасцю у дачыненні да тых людзей, якія падтрымліваюць дзеючую ўладу.

Наша задача такая ж — пастаянная дэманстрацыя таго, што сёння абсалютная большасць беларусаў выступае за мірныя перамены. Што спрабуе зрабіць Ціханоўская ў гэтым выпадку? Яна спрабуе як бы перазагрузіць дэманстрацыю гэтай масавасці. Таму, як той казаў, калі вы за любы кіпіш, акрамя галадоўкі — пра галадоўку Ціханоўская не сказала ні слова, — то трэба падтрымаць.

З падтрымкай ініцыятывы галасавання таксама выступіў штаб Віктара Бабарыкі, а ў тэлеграм-канале Валерыя Цапкалы з'явіўся рэпост відэазвароту Ціханоўскай.

Бездомные и котлеты: как политики реагируют на обращение Тихановской

Таксама ў сваім тг-канале прапануе прагаласаваць экс-міністр культуры і цяперашні кіраўнік "Народнага антыкрызіснага ўпраўлення" Павел Латушка.

Бездомные и котлеты: как политики реагируют на обращение Тихановской

Хто пакуль што маўчыць?

Ніяк публічна не адрэагавалі на заяву Святланы Ціханоўскай Аляксандр Лукашэнка, Ганна Канапацкая, Зянон Пазняк, Уладзімір Някляеў, Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч і іншыя палітыкі, якія пастаянна знаходзяцца ў медыйнай прасторы Беларусі.

Тым часам на сайце ініцыятывы "Голас" прагаласавалі ўжо больш за 500 тысяч грамадзян Беларусі — нягледзячы на праблемы з доступам, якія пачаліся днём 19 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі