У Беларусі абмежавалі доступ да сайта "Голас"

Абаненты МТС не могуць зайсці на сайт "Голас" / скрыншот​
Абаненты МТС не могуць зайсці на сайт "Голас" / скрыншот​

Абаненты аператара МТС раніцай у пятніцу сутыкнуліся з праблемамі падчас спробы зайсці на сайт ініцыятывы "Голас". Там, нагадаем, у цяперашні час працягваецца галасаванне па пытанні аб неабходнасці мірных перамоваў.

Пры спробе зайсці на сайт карыстальнік бачыць паведамленне пра памылку ці пра тое, што браўзэру "не ўдаецца адкрыць старонку".

Некаторым абанентам МТС аператар паведамляў, што "доступ да рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі". 

"Паводле нашай інфармацыі, гэтае блакаванне ажыццяўляецца на ўзроўні дзяржавы", — пракаментавалі сітуацыю Еўрарадыё ў тэхнічнай падтрымцы МТС. Там таксама адзначылі, што калі абанент бачыць паведамленне аб блакаванні на падставе рашэння Міністэрства, "то ўсе пытанні, калі ласка, у Міністэрства".

В Беларуси ограничили доступ к сайту "Голос"

На такія ж складанасці з доступам да сайта "Голас" скардзіліся і абаненты іншага мабільнага аператара — life:).

Напярэдадні Святлана Ціханоўская звярнулася да грамадзян Беларусі з прапановай правесці агульнанацыянальнае галасаванне і адказаць на пытанне, ці падтрымліваюць беларусы патрабаванне "мірнага вырашэння крызісу ў краіне шляхам перамоваў" пры міжнародным пасярэдніцтве.

За суткі ініцыятыву Ціханоўскай падтрымала амаль 450 тысяч чалавек.

В Беларуси ограничили доступ к сайту "Голос"
Дадзеныя з сайта "Голас" на 11:40 19 сакавіка 2021 года

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі