Бяспошлінны ўвоз тавараў панізяць да 200 еўра пасля адпускнога сезону

Калі норма бяспошліннага ўвозу да 200 еўра і будзе паніжаная, дык гэта адбудзецца пасля завяршэння адпускнога перыяду. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк. Ён таксама паведаміў, што цяпер ідзе праца па ўзгадненні гэтай нормы паміж міністэрствамі і ведамствамі. Паводле звестак "Інтэрфаксу", Сяргей Барысюк падкрэсліў, што падыход да паніжэння бязмытнага ўвозу да 200 еўра будзе выбарным. Ён заявіў, што калі грамадзянін Беларусі ездзіць за мяжу на шопінг, мытнікі будуць высвятляць, чаму ён не робіць гэтага ў сваёй краіне.

Разам з тым ён падкрэсліў, што норма ў 200 еўра не будзе распаўсюджвацца на асабісты багаж грамадзян, якія вяртаюцца з-за межы ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі