Бясплатныя квіткі на фэст "Даём рады" экстрасэнсам і музычным экспертам

Пільна сочыш за ўсім, што адбываецца ў беларускай музыцы, ці проста спадзяешся задарма трапіць на фэст “Даём рады”? Прыгадай, якія музычныя навінкі ты цягам 2012 года сустракаў у эфіры і на старонцы Еўрарадыё, і атрымай два квіткі на наш канцэрт. 


Для перамогі трэба дакладна вызначыць, хто ўвайшоў у тройку “фіналістаў” у намінацыі “Дэбют года”. Падказка: усіх траіх лепшых дэбютантаў мы не абміналі ўвагай цягам мінулага года ў нашых рэпартажах і “Аглядачах”. Пакідай свой шорт-ліст з трох выканаўцаў у каментарыях да гэтай старонкі і чакай вынікаў, якія Еўрарадыё абвесціць 28 студзеня ў 15:00. Пераможа той, хто раней за іншых адгадае больш гуртоў.
Пераможца конкурсу атрымае запрашальнік на дваіх на фестываль "Даём рады", дзе Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2012 года. А тыя, хто не жадае гуляць з лёсам ужо сёння могуць набыць квіткі ў касах горада, клубе Re:Public і з дапамогай нашай афішы. І сустрэнемся 1 лютага ў Re:Public, пачатак у 18:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі