Бягун-параліпмпіец Пісторыус асуджаны на шэсць гадоў турмы за забойства

Бягун-параліпмпіец Пісторыус асуджаны на шэсць гадоў турмы за забойства

Паўднёваафрыканскі бягун-паралімпіец Оскар Пісторыус асуджаны да шасці гадоў турмы за забойства сваёй сяброўкі, мадэлі Рэвы Стэнкамп. Абвінавачанне прасіла асудзіць Пісторыуса да 15 гадоў турмы, а спартсмен настойваў на сваёй невінаватасці.

Прызначаючы пакаранне, суддзя Таказіле Масіпа заявіла, што прыняла пад увагу некаторыя змякчальныя абставіны ў справе знакамітага паралімпійца. Пасля абвяшчэння прысуда Пісторыуса ўзялі пад варту ў зале суда. Невядома, ці будзе ён абскарджваць гэты прысуд, перадаюць замежныя СМІ.

Оскар Пісторыус застрэліў сваю сяброўку ў ноч на 14 ліпеня 2013 года ў сваім доме праз дзверы ў ванную. Спартсмен заяўляў, што прыняў дзяўчыну за рабаўніка, а пракурор настойваў на тым, што забойства мела наўмысны характар.  

У кастрычніку 2014 года суд Прэторыі прызнаў Пісторыуса вінаватым у ненаўмысным зайбостве і асудзіў да пяці гадоў турмы. Праз год яго перавялі з турмы пад хатні арышт, але ў снежні Вярхоўны апеляцыйны суд ПАР прызнаў Пісторыуса вінаватым у наўмысным забойстве і адмяніў рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі. Справу спартсмена накіравалі на новы разгляд.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі