Бундэсвер пачаў тэставаць форму для цяжарных жанчын-салдатаў

Бундэсвер пачаў тэставаць форму для цяжарных жанчын-салдатаў

Абароннае ведамства Германіі рыхтуе вайсковую форму для жанчын-вайскоўцаў на позніх тэрмінах цяжарнасці, перадае "Нямецкая хваля". Цяпер ім даводзіцца насіць грамадзянскую вопратку.

Рашэнне стварыць вайсковую форму і яе палявы варыянт для цяжарных жанчын прыняла міністр абароны Нямеччыны Урсула фон дэр Ляен яшчэ напрыканцы 2015 года. З таго часу спецыяльная каманда распрацоўвала зручныя мадэлі. Цяпер бундэсвер паведаміў, што пачалося тэставанне гэтай формы. Для тэстаў былі абраныя 60 добраахвотніц. 

Укараненне новага тыпу формы запланаванае на 2018 год.

Цяпер у бундэсверы служаць больш за 20 тысяч жанчын, і каля 400 з іх на гэты час цяжарныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі