Будаўнікі пакінулі некалькі вуліц у Барысаве без святла

Будаўнікі пакінулі некалькі вуліц у Барысаве без святла

У Барысаве 12 снежня жыхары дамоў на шэрагу вуліц некалькі гадзін заставаліся без электрычнасці, піша ex-press.by.

Электраэнергіі не было на вуліцах Трусава, 50 год БССР, Брылеўскай, бульвары Камарова. Дыспетчар Барысаўскага гарадскога раёна электрычных сетак паведаміў журналістам, што падчас будаўнічых работ быў пашкоджаны высакавольтны кабель. 

Жыхарка Барысава паведаміла падрабязнасці: "Каля дома па вуліцы Трусава, 10 капалі траншэю для новай школы і закранулі кабель". Жанчына таксама зрабіла фатаграфію той самай траншэі, дзе адбыўся абрыў.

Будаўнікі пакінулі некалькі вуліц у Барысаве без святла
Фота: ex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі