БТ пакажа тэлеверсію юбілейнага канцэрта "Крамы"

БТ пакажа тэлеверсію юбілейнага канцэрта "Крамы"

Вялікі канцэрт "Крамы", прымеркаваны да 25-годдзя гурта, які пройдзе 12 лістапада ў сталічным клубе Prime Hall, здыме тэлеканал "Беларусь 2". Тэлеверсія выйдзе ў эфір 19 лістапада.

"Прадстаўнікі гурта "Крама" звярнуліся на тэлебачанне, да старшыні Генадзя Давыдзькі, каб быў зняты гэты канцэрт. І старшыня пагадзіўся", — кажа выканаўчы прадзюсар "Беларусь 2" Максім Іваноў.

Адмыслова пад падзею "Крама" плануе ўзняць некаторыя старыя песні, якія ці ўвогуле ніколі не выконваліся, ці выконваліся вельмі даўно. Іншыя сюрпрызы, якія рыхтуюць музыкі, пакуль трымаюцца ў сакрэце. Вядома толькі, што павіншаваць “Краму” выйдуць гурты Neuro Dubel, “Палац”, Trubetskoy і J:Mopc, якія, апроч уласных невялічкіх сэтаў, выканаюць і свае версіі песень юбіляраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі