Вы тут

За што Лявон Вольскі з сябрамі-музыкантамі апынуўся ў пастарунку?

Фота tut.by

Вечарам 25 сакавіка ў цэнтры Мінска міліцыя затрымала вядомых беларускіх музыкантаў Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча, Змітра Вайцюшкевіча і Паўла Аракеляна. За паўтары гадзіны да затрымання Лявон Вольскі напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ён разам з сябрамі будзе гуляць па пешаходнай вуліцы Камсамольская, і калі раптам у іх з сабой будуць інструменты, то не выключана, што яны сыграюць колькі песень. Гэтага допісу аказалася дастаткова, каб на Камсамольскую прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. У выніку музыканты нават не паспелі дастаць інструменты з кейсаў і былі затрыманыя.

Ці чакалі музыканты такой рэакцыі міліцыянераў на сваю прагулку па пешаходнай вуліцы беларускай сталіцы? Як адрэагавалі на затрыманне? Ці спадзяваліся на такое хуткае вызваленне? Ці будзе на іх думку працяг у гэтай гісторыі і які?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць Лявон Вольскі і Павел Аракелян.