Брытанская разведка: расійская армія губляе за дзень да 40 адзінак бронетэхнікі

Расійскія войскі ва Украіне / kommersant.ru
Расійскія войскі ва Украіне / kommersant.ru

У сваёй традыцыйнай ранішняй зводцы Міністэрства абароны Вялікабрытаніі піша пра страты баявой тэхнікі ў расійскай арміі. У сярэдзіне кастрычніка ва ўмовах украінскага наступу страты расійскай бронетэхнікі павялічыліся да больш за 40 адзінак у дзень. Гэта прыкладна адпавядае батальёну.

Адзначаецца, што аператыўна паставіць у войскі замену не атрымліваецца. У выніку ў апошнія тыдні РФ давялося набыць не менш за сотню дадатковых танкаў і БМП з рэзерваў Беларусі. Іх па чыгунцы даставілі ў Расію.

Брытанская разведка мае даныя, што расійскія салдаты ва Украіне раздражнёныя тым, што іх прымушаюць ваяваць на старых баявых машынах пяхоты, якія яны называюць "алюмініевымі бляшанкамі".

Бранятанкавыя часткі і артылерыя займаюць цэнтральнае месца ў расійскай стратэгіі вядзення вайны. Апошнім часам расійскія часткі ва Украіне адчуваюць цяжкасці не толькі з спраўнай бронетэхнікай, але і з артылерыйскімі снарадамі, якіх не хапае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі