Брыгада даведзена да штата ваеннага часу, а гэта 6000 чалавек — Хрэнін

На палігоне / sb.by
На палігоне / sb.by

Міністр абароны РБ Віктар Хрэнін у пятніцу паведаміў, што "завершаны прыём мабілізацыйных рэсурсаў". Ён адзначыў, што ў рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл "адпрацоўваецца ўвесь комплекс мерапрыемстваў пераводу механізаванага злучэння з мірнага на ваенны час". З захоўвання знятыя ўзбраенне, ваенная і спецыяльная тэхніка. Відавочна, што гаворка пра слонімскую 11-ю асобную механізаваную брыгаду.

"Брыгада даведзена да штата ваеннага часу, а гэта 6000 чалавек", — цытуе словы Хрэніна sb.by. 14 красавіка тэхніка здзейсніла маршы "ў раён баявога зладжвання". Пасля праверкі гатоўнасці "да выканання задач па прызначэнні" запланаванае брыгаднае тактычнае вучэнне.

"Гэта не першая і апошняя праверка такога маштабу. Па вопыце гэтага злучэння будзем глядзець, як справяцца іншыя", — дадаў міністр абароны.

Брыгада даведзена да штата ваеннага часу, а гэта 6000 чалавек — Хрэнін

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.