Брэйвік выйграў справу супраць урада Нарвегіі за бесчалавечнае ўтрыманне ў турме

Брэйвік выйграў справу супраць урада Нарвегіі за бесчалавечнае ўтрыманне ў турме

Акруговы суд Осла часткова задаволіў пазоў Андэрса Брэйвіка, які адбывае пакаранне за забойства 77 чалавек, да ўрада Нарвегіі. Пра гэта паведамляе meduza.io.

Суд прызнаў, што ўмовы, у якіх сядзіць Брэйвік, парушаюць правы чалавека. З гэтай нагоды ўрад каралеўства абавязаны кампенсаваць нарвежцу выдаткі ў памеры 330 тысяч крон (40 400 долараў).

Андэрс Брэйвік паскардзіўся ў судовыя органы за тое, што большую частку часу праводзіць у адзіночнай камеры, на яго занадта часта апранаюць кайданкі, робяць ператрусы і недастаткова разнастайна кормяць. Нарвежац чакаў, што гэты пазоў зменіць умовы яго ўтрымання.

Адвакаты Брэйвіка заяўляюць, што маюць намер прайсці ўсе інстанцыі аж да Еўрапейскага суда па правах чалавека ў Страсбургу.

Дарэчы, тры гады таму Брэйвік таксама абскарджваў умовы свайго ўтрымання. Тады яго незадаволенасць выклікала тое, што ў яго трохпакаёвай камеры няма ноўтбука, а пошту правяраюць.

Нагадаем, што Андрэс Брэйвік 22 ліпеня 2011 года падарваў бомбу ва ўрадавым квартале Осла, а потым застрэліў 77 чалавек у моладзевым летніку на востраве Утоя. Больш за 150 чалавек тады атрымалі раненні. На судзе Брэйвік прызнаўся ва ўчыненых злачынствах, але адмовіўся раскаяцца. Суд прысудзіў яго да максімальна магчымага паводле нарвежскага заканадаўства пакарання — 21 год зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі